Зяленскі ўдарыў адразу па трох галоўных страхах Пуціна
- Віктар Шлінчак
- 5.06.2026, 10:09
Крэмль апынуўся ў пастцы.
Ліст Уладзіміра Зяленскага Уладзіміру Пуціну (які быў напісаны напярэдадні выступлення апошняга на форуме ў Санкт-Пецярбургу) — гэта ці не адна з самых агрэсіўных камунікацый Банкавай за ўвесь час вайны. Выглядае так, што Зяленскі ўдарыў адначасова па трох галоўных страхах Пуціна — страху страціць кантроль унутры Расіі, страху выглядаць старым і нямоцным (старцам) і страху размаўляць з Украінай наўпрост, прызнаючы яе суб'ектнасць.
Фактычна, гэта «стадзіён» для Пуціна. На якім ён наўрад ці з'явіцца. Бо пайсці на сустрэчу з Зяленскім пасля такога «запрашэння» ён не можа ў прынцыпе.
Хутчэй за ўсё, спічрайтарам Пуціна сёння ўначы давядзецца перапісваць тэкст заўтрашняга выступлення. Спачуваю. Не выключана, што яны ў прынцыпе не будуць узгадваць гэты ліст наўпрост, каб яго не гуглілі. Але ў гэтым лісце для Масквы расстаўлена свядомая пастка. Зяленскі прапануе выхад, выдатна ўсведамляючы, што Пуцін яго адхіліць. Але потым гэту адмову можна паказваць усім — расіянам, амерыканцам, еўрапейцам, Глабальнаму Поўдню. Гэта можна будзе выкарыстоўваць як доказ, што праблема не ў фарматах, як некаторыя лічаць. А ў тым, што Пуцін у прынцыпе не гатовы заканчваць вайну без паразы Украіны.
Віктар Шлінчак, Facebook