Пуціну паведамілі пра ліст Зяленскага
- 5.06.2026, 14:58
Гэтае пытанне паднімуць на ПМЭФ.
Расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну паведамілі пра адкрыты ліст да яго ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, у якім прапануецца асабістая сустрэча дзеля завяршэння вайны.
Пра гэта распавёў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, пішуць расійскія СМІ, перадае Дыялог.UA.
Пяскоў не стаў казаць, якім чынам Масква атрымала ліст украінскага лідара, бо паміж Украінай і Расіяй няма афіцыйных каналаў зносін. Ён таксама не сказаў, як Пуцін адрэагаваў на пасланне Зяленскага, каб «не забягаць наперад».
Прэс-сакратар Крамля заявіў, што тэма ліста Зяленскага «так ці інакш будзе фігураваць» на пленарным пасяджэнні Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму з удзелам Пуціна.
Нагадаем, пленарнае пасяджэнне ПМЭФ-2026 адбудзецца сёння, 5 чэрвеня.
Пяскоў дадаў, што Пуціну таксама паведамілі пра рэакцыі сусветных лідараў на ліст Зяленскага.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 4 чэрвеня напісаў адкрыты ліст да Уладзіміра Пуціна, прапанаваўшы правесці асабістыя перамовы, каб дамовіцца аб завяршэнні вайны, бо «лідары вырашаюць ключавыя пытанні». У лісце ўкраінскі прэзідэнт адзначыў, што расіяне нясуць вельмі вялікія страты ў вайне, а Расія апынулася практычна ў поўнай міжнароднай ізаляцыі. Зяленскі прапанаваў завяршаць вайну так, каб гэта было справядліва і з абавязковымі гарантыямі бяспекі для Украіны. Ён лічыць, што сустрэча з гаспадаром Крамля можа адбыцца ў любым нейтральным месцы.