У продаж паступае найтаннейшы Kawasaki
- 5.06.2026, 15:43
Лёгкі гарадскі матацыкл выкананы ў стылі 60-х гадоў.
Матацыкл Kawasaki W175 новага пакалення выхадзіць на сусветны рынак. Даступная мадэль абсталяваная ABS і упырскам паліва.
Кошт Kawasaki W175 LTD (менавіта так называецца новая мадэль) складае ўсяго 2999 долараў. Інфармацыя пра навінку з'явілася на афіцыйным сайце японскага вытворцы.
Найтаннейшы матацыкл Kawasaki вядомы з 2017 года, і першае яго пакаленне прадавалі пераважна ў краінах, якія развіваюцца. Новая ж мадэль ужо даступная ў ЗША і можа з'явіцца ў Еўропе.
Матацыкл Kawasaki W175 LTD — класічная мадэль з дызайнам у духу 60-х гадоў. Лёгкі (маса 125 кг) байк пачатковага ўзроўню створаны спецыяльна для горада.
Новы Kawasaki W175 LTD абсталяваны аднацыліндравым чатырохтактавым рухавіком паветранага астуджэння аб'ёмам 177 куб. см з упырскам паліва. Ён развівае 13 к. с. пры 7500 аб/мін і 13 Н∙м пры 6000 аб/мін. З 5-ступенчатай механічнай каробкай перадач максімальная хуткасць складае 110 км/г.
Хоць мадэль бюджэтная, яе камплектацыю нельга назваць зусім беднай. Матацыкл Kawasaki W175 LTD атрымаў 17-цалевыя дыскі, пярэдні дыскавы тормаз і ABS.