«Не веру, што можна быць такімі ідыётамі»
- 5.06.2026, 16:22
Сям'я з Расіі абразіла беларусаў.
Карыстальніца Threads пад нікам dariana_gold распавяла пра паводзіны турыстаў з суседняй краіны ў брэсцкім супермаркеце.
«Брэст. Аплачваю прадукты на касе самаабслугоўвання, — піша яна. — Да суседняй касы падыходзіць пара. Па размове разумею, што госці з Расіі. Нешта ў іх ідзе не так, не могуць прабіць тавар, і жанчына пачынае крычаць «хтосьці, хутчэй падыдзіце сюды і дапамажыце нам, мы турысты». Падыходзіць работнік крамы, тлумачыць ім, як правільна прабіць тавар, на што мужчына пачынае абурацца, што ў нас дэбільная сістэма на касах. Ягоная спадарожніца кажа яму: «Андрэй, маўчы ківай і будзь цярпілай, ты ж у Беларусі», — і рагочуць».
Іншыя карыстальнікі падзяліліся сваім меркаваннем у каментарыях пад пастом. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх:
— Я гэтых прыезджых з усходу ва ўсёй красе пастаянна назіраю ў сябе ў горадзе. Упэўненая, што беларусы нідзе сябе так не паводзяць.
— Стаяць жа ў чэргах у Zara і церпяць.
— Калі чалавек хам, гэта не залежыць ад нацыянальнасці або краіны.
— Не гэтым людзям пра талерантнасць разважаць. Іх пачалі саджаць за рэпосты — церпяць, ім адрубілі інтэрнэт — церпяць, пагналі на забой у акопы — церпяць і зігуюць.
— Яны ўпершыню ўбачылі касы самаабслугоўвання. Да гэтага, сто працэнтаў, толькі ў інтэрнэце бачылі, як імі карыстацца. Потым ім адключылі інтэрнэт, і яны забыліся.
— Мне падаецца, горш за расіян-цярпіл ужо няма.
— Дзікія людзі.
— «Мы турысты». І што цяпер? Што, ногі павінны турыстам цалаваць?
— Для іх гэта проста дзікавіна з іх інтэрнэтам, а ў нашых грошах яшчэ не разабраліся. Прыехалі да нас цярпілы, даруем і адпусцім з мірам дадому!
— Не веру, што можна быць такімі ідыётамі. І чым касы самаабслугоўвання адрозніваюцца ў розных краінах?