Украінцы нанеслі ўдары па пунктах кіравання акупантаў
- 5.06.2026, 16:56
Таксама паражаныя нафтавыя тэрміналы і рэзервуары.
4 чэрвеня і ў ноч на 5 чэрвеня Сілы абароны нанеслі ўдары па шэрагу аб’ектаў расійскіх акупантаў. Пра гэта паведамілі у Генштабе ЗСУ.
Паражаны пункт кіравання праціўніка ў раёне Камянскага (Запарожская вобласць), а таксама камандна-назіральны пункт падраздзялення ў раёне Саледара (Данецкая вобласць).
Таксама паражаныя пункты кіравання БПЛА праціўніка ў раёнах Комара і Уваскрэсенкі на Данеччыне, а таксама Канавалавай і Яблыкава на Запарожжы.
Пад ударам Сіл абароны таксама знаходзяцца скупчэнні жывой сілы праціўніка ў раёнах Марыупаля, Шаўчэнкі і Фёдараўкі Данецкай вобласці, Прамення — Запарожскай вобласці, а таксама Жураўлёўкі Белгародскай вобласці, РФ.
Паводле дадатковага аналізу даных, 30 мая 2026 года ў раёне марскога нафтавага тэрмінала «Феадосія» ў Крыме былі пашкоджаны нафтавы рэзервуар РВС-20000 і два РВС-5000.
Таксама пацверджаныя вынікі ўдару па лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі «Лазарава» (Гоніна, Кіраўская вобласць, РФ) 31 мая 2026 года — знішчаныя два рэзервуары, пашкоджаныя яшчэ два рэзервуары і насосная станцыя.