У крамы Беларусі завезлі трапічны плод «залаты дракон»
- 5.06.2026, 20:43
Што гэта такое.
У крамы краіны паступіла легендарнае міні-манга. Гэта гатунак «гуйфэй».
Кошт аднаго кілаграма міні-манга — 13,99.
Як паведамляюць чытачы Tochka.by, плады былі заўважаныя ў супермаркетах Брэста, але яны ўжо ёсць у многіх гарадах краіны.
Заўважым, што іншая назва гатунку «гуйфэй» — «чырвоны залаты дракон». Гэта невялікія плады з тонкай скуркай.
Што да смаку, дык асноўная нота — яскравая, канцэнтраваная салодкасць: мядова-нэктарынавая, з трапічнымі адценнямі манга і з лёгкай абрыкосава-персікавай кіслінкай.
А вось водар інтэнсіўны, кветкавы, вельмі мангавы, часам з лёгкай карамельнай нотай.
У цэлым «гуйфэй» лічыцца адным з самых вытанчаных трапічных гатункаў у свеце.