BE RU EN

Беспілотнікі атаквалі Санкт-Пецярбург і Кранштадт: гараць порт і завод

  • 6.06.2026, 8:08

Таксама быў паражаны склад боепрыпасаў.

Пад раніцу 6 чэрвеня баявыя беспілотнікі дабраліся да Ленінградскай вобласці Расіі. У сетцы паведамляюць пра траплянне ў раёне марскога порта і па складзе боепрыпасаў расіян, піша «Фокус».

У Кранштадзе пасля серыі выбухаў у марскім порце ўзняўся дым. Пра гэта паведамілі OSINT-каналы.

Аналітыкі ўдакладняюць, што пад ударам мог апынуцца марскі порт Кранштадта. Таксама пад ударам мог апынуцца Кранштадцкі марскі завод, які займаецца рамонтам і сэрвісным абслугоўваннем ваенных і грамадзя́нскіх суднаў, а таксама рамонтам газатурбінных установак, дызельных рухавікоў, комплекснай металаапрацоўкай і таму падобным. У раёне гэтага прадпрыемства мясцовыя фіксуюць дым.

Хоць на момант публікацыі афіцыйных пацвярджанняў атакі не было, у сетцы актыўна распаўсюджваюцца кадры ранішніх удараў беспілотнікаў.

Акрамя таго, у Лебяж’і Ленінградскай вобласці беспілотнікі пад раніцу маглі паразіць склад БК, паведамляюць аналітыкі. Там таксама фіксуецца задымленне.

«Лебяж’е, Ленінградская вобласць, траплянне па складзе БК 15-га арсенала ВМФ Расіі», — пішуць аглядальнікі.

У горадзе Ламаносаў, што прыкладна за 40 кіламетраў ад Санкт-Пецярбурга, відавочцы таксама паведамляюць пра задымленне. Даданых, што магло б гарыць, не ўдакладняюць.

Апошнія навіны