Эпідэміёлагі «забаранілі» некаторым беларусам есці клубніцы
- 7.06.2026, 6:00
Клубніцы — адна з галоўных летніх ягад, але яны падыходзяць не ўсім.
Спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (МГЦГіЭ) нагадалі: пры ўсёй карысці клубніцы могуць быць небяспечныя для людзей з алергіяй, маленькіх дзяцей і тых, у каго ёсць праблемы са страўнікава-кішачным трактам (ЖКТ).
Клубніцы ўваходзяць у топ-5 наймацнейшых харчовых алергенаў, адзначылі спецыялісты. Іх парыстая структура добра назапашвае пылок, таму рэакцыя можа ўзнікнуць нават у тых, хто адчувальны не толькі да самой ягады, але і да алергенаў, якія на ёй адкладаюцца. Дзецям да года клубніцы трэба даваць з крайняй асцярожнасцю.
Яшчэ адна група рызыкі — людзі з захворваннямі ЖКТ. З-за багацця шчаўевай і саліцылавай кіслот клубніцы могуць раздражняць слізістую абалонку страўніка.
У перыяд абвастрэння гастрыту, язвы або панкрэатыту ад ягады таксама лепш адмовіцца, папярэдзілі спецыялісты. Нават невялікая порцыя ў такім выпадку можа не прынесці карысці, а ўзмацніць непрыемныя сімптомы.