«Такое адчуванне, што над мною проста паглуміліся»
- 7.06.2026, 11:35
Мінчанка распавяла, як ахова сілай вывела яе з бара на Зыбіцкай.
Мінчанка распавяла, як яе з прымяненнем сілы вывела ахова з бара «Распуцін» на вуліцы Зыбіцкай у сталіцы. У допісе ў Threads жанчына сцвярджае, што не рабіла нічога супрацьпраўнага, а пасля інцыдэнту выявіла на руках сінякі. Яна ўжо напісала заяву ў міліцыю. Яе пост за паўдня сабраў амаль 65 тысяч праглядаў, больш за 170 лайкаў і каля 100 каментарыяў, піша «Зеркало».
Паводле слоў дзяўчыны, яна з сяброўкай прыйшла ў завядзенне «Распуцін». У нейкі момант, накіроўваючыся ў прыбіральню, яна адчула, што нехта штурхае яе ў спіну.
— Гэта была нейкая дзяўчына, на што я абярнулася і абурылася. У долю нейкай секунды я адчуваю, што ахова хапае мяне за руку і проста неймавернай сілай цягне да ўваходу. Я анямела ад таго, што мяне так жорстка нехта схапіў. Гэта было вельмі груба і балюча. Проста сілай выдварылі з завядзення, — напісала мінчанка.
Яна апісвае свой стан як «жах», адзначаючы, што яе «да гэтага часу трасе ад страху, ад такога стаўлення і несправядлівасці».
— Такое адчуванне, што мяне проста-напроста згвалцілі і паглуміліся. Ніколі не магла падумаць, што ў нас у Мінску такое можа адбыцца ў завядзеннях. <�…> Тое, што я была проста ў шоку, — нічога не сказаць. Ніхто і ніколі да мяне не прымяняў фізічную сілу, — падзялілася аўтарка допісу.
Раніцай жанчына выявіла на руках сінякі і вырашыла не замоўчваць сітуацыю і надаць ёй агалоску. У каментарыях да допісу яна паведаміла, што ўжо звярнулася ў міліцыю.
— Заява ўжо напісаная, мне далі накіраванне на СМЭ (судова-медыцынскую экспертызу. — Заўв. рэд.). На жаль, гэта можна зрабіць толькі ў буднія дні. Таму зафіксую гематому ў панядзелак. Вельмі спадзяюся, што яны будуць праглядаць камеры. Я цалкам упэўненая ў сабе, што нічога дрэннага я не рабіла, — напісала мінчанка.