BE RU EN

Крэмль вырашыў падставіць Піцер?

  • Мікалай Мітрохін
  • 7.06.2026, 12:35

У белыя ночы прыемна ўбачыць, як на гарызонце палае Балтыйскі флот.

Новы начны налёт на Піцер паказаў, што раней за горад не браліся выключна з-за нейкіх дамоўленасцяў.

СПА ў ім і яго наваколлях няма ад слова «зусім», у партах, уключаючы Кранштадт, няма нават брыгад з буйнакалібернымі кулямётамі, нават нармальных аўтаматчыкаў і тых няма.

А ці, можа, гэта было, але з’ехала ў Маскву? Там што ні дзень, дык ставяць новыя «Панцыры» на высоткі.

Гэта б шмат што патлумачыла.

А так… Перл-Харбара сёння ўначы не адбылося, хоць вынік нядрэнны (усіх падрабязнасцяў пакуль мы не ведаем, але Балтыйскі флот застаўся без аднаго з арсеналаў і цэнтра распрацоўкі падводнай зброі). Але будзе заўтра ці паслязаўтра.

А галоўнае — белыя ночы, прыгажосць і вось гэта ўсё, у іх асабліва прыемна будзе ўбачыць гараджанам і турыстам, як на гарызонце палае Балтыйскі флот.

Мікалай Мітрохін, «Тэлеграм»

Апошнія навіны