Латвія перадасць Украіне партыю аўтамабіляў, канфіскаваных у нецвярозых вадзіцеляў
- 7.06.2026, 17:23
Сярод перададзеных транспартных сродкаў таксама ёсць аўтамабілі бізнес-класа.
Латвійскае Дзяржаўнае агенцтва па забеспячэнні перадасць Украіне чарговую партыю аўтамабіляў, канфіскаваных у нецвярозых вадзіцеляў.
Пра гэта паведамляе Delfi.
Транспартныя сродкі прызначаныя для падраздзяленняў арміі Міністэрства абароны Украіны, падраздзяленняў Нацыянальнай гвардыі Украіны, Малінаўскай ваеннай адміністрацыі Харкаўскай вобласці, ваеннай адміністрацыі Прылуцкага раёна Чарнігаўскай вобласці, а таксама для Бараўскай цэнтральнай бальніцы.
Аўтамабілі былі выраблены ў перыяд з 2004 па 2015 год.
Сярод перададзеных транспартных сродкаў таксама ёсць аўтамабілі бізнес-класа Mercedes-Benz E350 CDI 4Matic 2011 года выпуску і два аўтамабілі BMW 525 2004 года выпуску.
З пачатку вайны Латвія рэгулярна перадае Украіне аўтамабілі, канфіскаваныя ў вадзіцеляў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, а таксама канфіскаваныя ў межах іншых крымінальных спраў.