BE RU EN

У беларускіх каледжах з’явіліся новыя спецыяльнасці

  • 7.06.2026, 17:29

Каледжы ў 2026 годзе плануюць прыняць больш за 50 000 выпускнікоў дзявятых класаў.

Намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніца ўпраўлення Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова у эфіры дзяржаўнага тэлебачання распавяла пра новыя спецыяльнасці ў каледжах Беларусі.

Так, на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўпершыню адкрыліся спецыяльнасці «Кіраванне продажамі» і «Дызайн анімацыі». Для навучэнцаў, якія абяруць прафесійна-тэхнічныя праграмы, з’явяцца напрамкі «Касметык» і «Аператар копцільнай устаноўкі».

Як адзначае Аляксандра Пятрова, каледжы ў 2026 годзе плануюць прыняць больш за 50 000 выпускнікоў дзявятых класаў.

Прыём дакументаў на праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі будзе праходзіць у перыяд з 15 чэрвеня па 23 жніўня. А дакументы на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі будуць прымаць з 18 ліпеня па 17 жніўня.

Апошнія навіны