BE RU EN

FT: Абрамовіч прыязджаў у Кіеў

  • 7.06.2026, 17:36

Расійскі мільярдэр павінен быў пераканаць Пуціна сустрэцца з Зяленскім.

Расійскі алігарх Раман Абрамовіч у маі прыязджаў у Кіеў па запрашэнні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і павінен быў пераканаць расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна у неабходнасці іх двубаковай сустрэчы.

Пра гэта напісала Financial Times у нядзелю, 7 чэрвеня, са спасылкай на «чатыры дасведчаныя крыніцы».

Паводле суразмоўцаў выдання, Зяленскі папрасіў Абрамовіча паведаміць Пуціну пра ягоную гатоўнасць сустрэцца — упершыню пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.

Як адзначылі крыніцы FT, такім чынам Украіна хацела прадэманстраваць сваю сур'ёзнасць адносна правядзення прамых мірных перамоваў з Расіяй — нават нягледзячы на тое, што ЗША, якія раней былі пасярэднікам, цяпер пераключыліся на сітуацыю на Блізкім Усходзе.

Кіеў спадзяваўся, што шэраг паспяховых удараў па тэрыторыі РФ, у прыватнасці па яе нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах, і спыненне расійскага наступу, якога дасягнулі УСУ, узмоцніць «стымул для неадкладнага спынення агню».

Аднак Пуцін не праявіў ніякай цікавасці да сустрэчы з Зяленскім — відавочна, усё яшчэ разлічваючы на перавагу Расіі ў рэсурсах.

5 чэрвеня сам Пуцін падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму заявіў, што 21 мая нібыта сустрэўся з расійскім бізнесменам і сказаў яму, што не бачыць сэнсу ва сустрэчы з Зяленскім. Пры гэтым Пуцін не назваў імя бізнесмена — маўляў, той «дзейнічаў неафіцыйна».

Апошнія навіны