Аляксандр Звераў выйграў «Ралан Гарос»
- 7.06.2026, 21:20
Нямецкі тэнісіст перайграў італьянца.
Нямецкі тэнісіст Аляксандр Звераў стаў пераможцам «Ралан Гарос-2026», перайграўшы ў фінале італьянца Флавіо Коболі.
Звераў моцна пачаў матч, аддаўшы суперніку ў першым сэце ўсяго адзін гейм. У другой партыі Коболі зламаў ход гульні і выйграў 6:4, але ў трэцім сэце прайграў з такім лікам.
Найбольш напружаным атрымаўся чацвёрты сэт — італьянец вёў 3:1, пасля чаго Звераў перахапіў ініцыятыву і выйшаў наперад, але Флавіо ўрэшце дажаў суперніка на тай-брэйку. У вырашальным сэце ў Коболі гульня пасыпалася — 1:6.
Флавіо Коболі (Італія) — Аляксандр Звераў (Германія) 2:3 (1:6, 6:4, 4:6, 7:6, 1:6)