BE RU EN

Трамп падчас інтэрв’ю накінуўся на журналістку

  • 8.06.2026, 3:33

А потым і ўвогуле скончыў размову.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас інтэрв’ю паспрачаўся з журналісткай канала NBC News Крыстэн Уэлкер, а потым проста пакінуў студыю.

Інтэрв’ю было запісанае 5 чэрвеня і з’явілася на NBC News у нядзелю, 7 чэрвеня.

Падчас інтэрв’ю Дональд Трамп сцвярджаў (ужо не ўпершыню), што выбары прэзідэнта ЗША 2020 года — калі перамог Джо Байдэн — нібыта былі сфальсіфікаваныя. Таксама ён заявіў, што тое самае «адбываецца проста цяпер» у Каліфорніі.

Калі Крыстэн Уэлкер спытала Трампа, ці ёсць у яго доказы таго, што выбарчая гонка сфальсіфікаваная, ён адказаў: «Мне дастаткова проста паглядзець».

Потым Дональд Трамп заявіў, што чыноўнікі выбарчых камісій у Каліфорніі — «хлуслівыя», як і сама Уэлкер, і яе калегі з каналаў ABC, CBS і CNN.

Калі журналістка гэта адмаўляла і паспрабавала працягнуць размову, Трамп сказаў: «Ты або хлуска, або дурніца».

Пасля яшчэ некалькіх рэплік ён заявіў, што з яго «досыць», зняў мікрафон і пакінуў студыю.

Апошнія навіны