BE RU EN

Расіянін: Калі я спрабаваў зняць кватэру ў Маладзечне, у мяне спыталі: «Чый Крым?»

  • 8.06.2026, 8:11

Грамадзяніна РФ гэтае пытанне здзівіла.

Гэту гісторыю ў інтэрв’ю праекту «Рэдакцыя» расказаў грамадзянін РФ, які пераехаў у Беларусь, — заўважыла «Салідарнасць».

Адказваючы на пытанне, ці сутыкаўся ён з нейкім іншым стаўленнем да яго з боку беларусаў, Станіслаў распавёў:

— Я спрабаваў зняць кватэру ў Маладзечне. Якраз у адной з кватэр, якую я глядзеў, мяне спыталі: «Чый Крым?»

І тады я адказаў: «Вы хочаце мне кватэру здаць ці пасадзіць?»

Проста тут, па-першае, розныя адказы.

Па-другое, нашто ўвогуле задаваць такое пытанне?

— Ну і нечакана, што такое пытанне гучыць у Беларусі, як мне здаецца, — заявіў журналіст «Рэдакцыі» Ілля Ягораў. — Быў бы ты дзесьці ў Грузіі, я б зразумеў…

— Не, — не пагадзіўся расіянін Станіслаў. — Цалкам сабе нармальнае пытанне, бо ў многіх беларусаў ёсць і сваякі і ва Украіне, і ў Расіі, і ў Польшчы, і ў Літве, і дзе толькі няма тых сваякоў, — Мне здаецца, працэнтаў 30–40 маюць дзесьці за мяжой сваякоў.

Мужчына дапусціў, што ў іх на той момант застаўся асадок.

— Ну чаму я павінен іх асуджаць, калі ў іх ёсць нейкі асадочак? Гэта ж іх, унутранае, — заявіў ён.

Апошнія навіны