BE RU EN

Цягнік Гомель–Мінск спынілі на Магілёўшчыне

  • 8.06.2026, 8:43

Прычынай стала няспраўнасць рухомага саставу.

«Беларуская чыгунка» паведаміла 8 чэрвеня аб прыпынку цягніка №755 Гомель–Мінск у Асіповічах Магілёўскай вобласці. Прычынай стала няспраўнасць рухомага саставу.

Цягнік выехаў з абласнога цэнтра а 4:41 і мусіў прыбыць у Мінск а 7:53. Пасажыраў спыненага саставу перасадзілі на цягнік №6909 Асіповічы–Мінск. Ён прыбудзе ў сталіцу 8 чэрвеня а 9:27.

Калі пасажыры цягніка №755 звернуцца ў білетныя касы, ім выплацяць розніцу кошту праезду з улікам паездкі электрычкай.

Па падрабязную інфармацыю трэба звяртацца па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ. Перавозчык выбачыўся перад пасажырамі за нязручнасці.

Апошнія навіны