BE RU EN

Генштаб ЗСУ заявіў пра паражанне двух расійскіх нафтабазаў у Крыме

  • 8.06.2026, 11:16

На паўвостраве становіцца горача.

Сілы абароны Украіны ноччу 7 чэрвеня паразілі дзве нафтабазы на часова акупаванай тэрыторыі Крыма, узнік пажар, паведамляе Генштаб ЗСУ ў панядзелак, 8 чэрвеня.

Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па нафтабазе Семиколодезянская ў раёне населенага пункта Леніна (з 2023 года — Еды-Кую). Гэта адзін з найбуйнейшых цэнтраў захоўвання і перавалкі нафтапрадуктаў ва ўсходняй частцы Крыма. Нафтабаза выкарыстоўваецца расіянамі для назапашвання запасаў паліва і забеспячэння патрэбаў расійскай арміі, адзначае Генштаб.

Таксама Сілы абароны паразілі Феадосійскую нафтабазу, што з’яўляецца найбуйнейшым нафтаперавалачным комплексам паўвострава магутнасцю да 12 мільёнаў тон нафтапрадуктаў у год.

Генштаб ЗСУ таксама паведаміў пра атакі па пункце кіравання ФСБ РФ у раёне Валаконаўкі Белгародскай вобласці і паражанне склада боепрыпасаў у раёне Свабоднага ў Данецкай вобласці.

У раёне акупаваных Шчасця Луганскай вобласці і Благадатнага ў Данецкай — было паражана месца канцэнтрацыі асабовага складу акупантаў, гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны