Авіяцыя НАТА збіла дрон над Латвіяй
- 8.06.2026, 11:34
Адзначыліся французскія знішчальнікі.
Раніцай 8 чэрвеня знішчальнікі саюзнікаў Латвіі ў НАТА збілі дрон у паветранай прасторы краіны.
Пра гэта паведамілі Нацыянальныя ўзброеныя сілы, перадае LSM.
У Нацыянальных узброеных сілах Латвіі паведамілі, што дрон збілі французскія знішчальнікі місіі НАТА па патруляванні паветранай прасторы Балтыі.
Як адзначаецца, ён заляцеў у Латвію дзякуючы расійскім сродкам радыёэлектроннай барацьбы.
У той жа дзень дрон парушыў паветраную прастору Малдовы, сляды на месцы яго падзення сведчаць пра тое, што апарат узарваўся.