Сотні мінчукоў зноў сталі ў доўгую чаргу
- 8.06.2026, 12:09
Яна ўжо стала хітом сацсетак.
Фота яшчэ адной гіганцкай чаргі на выхадных узарвала Threads — паўмільёна праглядаў менш чым за суткі, піша «Онлайнер».
— Ёсць ідэі, што за свята? — пытаў аўтар допісу. Тыя, хто ў тэме, хутка вызначылі жыхароў сталічнага раёна «Мінск-Мір», якія чакалі магчымасці купіць прывезеную ў мікрааўтобусе клубніцу. «Няўжо яна такая смачная, каб за ёй стаяць?» — дзівяцца «зялёныя» каментатары. «Усе стаяць — трэба пастаяць», — тут жа ім дакладна тлумачаць правілы гульні.
— Мы хацелі купіць, але, убачыўшы чаргу з машын яшчэ з перакрыжавання, а потым і чараду людзей, развярнуліся і паехалі на рынак — купілі за тую ж цану буйную, салодкую і без чаргі. Ажыятаж створаны праз Threads, але ж клубніца не толькі там прадаецца. Інакш як панікёрствам і любоўю да чаргаў гэта не патлумачыш.
— Так, моладзь. Хочуць адчуць, як мы раней увесь час у такіх стаялі. Галоўнае — вывучыце фразу: больш кіло ў адныя рукі не даваць!
— Я падумала: вада. Я не ўяўляю, каб стаяла ў такой чарзе па нешта менш важнае. А калі ваду адключаюць, ужо няма выбару.