Дом Андрэя Макарэвіча трапіў пад ракетны абстрэл
- 8.06.2026, 14:45
Абломкі іранскай ракеты ўпалі на дом і ўчастак расійскага музыканта.
Ізраільскі дом музыканта, лідара гурта «Машына часу» Андрэя Макарэвіча трапіў пад ракетны абстрэл. Пра гэта паведаміла жонка артыста Эйнат Кляйн у сацыяльных сетках.
Абломкі іранскай ракеты ўпалі на дом і ўчастак 72-гадовага Макарэвіча і 42-гадовай Кляйн у вёсцы Керэм Махараль недалёка ад Хайфы. Шкло ў дзіцячым пакоі разбіта, сад засыпаны кавалкамі металу.
Кляйн адзначыла, што ніхто не пацярпеў — абстрэл заспеў сям'ю па дарозе з гасцей дадому, давялося легчы на зямлю і чакаць заканчэння трывогі.
«Увогуле, ва ўсім трэба бачыць пазітыў: у госці схадзілі! На траве паляжалі! На велізарныя пажарныя, паліцэйскія, хуткія машыны паглядзелі — кайф!» — напісала жанчына.
Увечары 7 чэрвеня Іран двойчы пасля ўступлення ў сілу рэжыму спынення агню 8 красавіка выпусціў ракеты па Ізраілі.