BE RU EN

Пуцін балюча адрэагаваў на выбары ў Арменіі

  • 8.06.2026, 15:46

Крэмль загаварыў пра «парушэнні» пасля перамогі партыі Пашыняна.

У Крэмлі пакуль устрымліваюцца ад афіцыйных ацэнак вынікаў парламенцкіх выбараў у Арменіі, аднак «фіксуюць паведамленні пра шматлікія парушэнні». Пра гэта 8 чэрвеня заявіў прэс-сакратар нелегітымнага прэзідэнта краіны-агрэсара РФ Уладзіміра Пуціна, аўдыёкаментар апублікаваў у Telegram канал «Смотри».

«Пакуль устрымлюся ад якіх бы там ні было афіцыйных каментароў з гэтай нагоды, бо пакуль яшчэ не былі агучаныя канчатковыя вынікі. Мы чакаем гэтых канчатковых вынікаў. Пакуль жа мы старанна фіксуем усе паведамленні, якія з’яўляюцца вакол гэтых выбараў», – сказаў Пяскоў.

У Міністэрстве замежных спраў заявілі, што парламенцкія выбары ў Арменіі прайшлі нібыта на фоне ціску на апазіцыю і ўмяшання з боку Захаду, перадусім Еўрапейскага саюза. У Маскве лічаць, што кіроўная партыя «Грамадзянскі дагавор» не атрымала манаполіі на ўладу, а яе падтрымка знізілася ў параўнанні з папярэднімі выбарамі.

Таксама ў заяве сцвярджаецца, што падчас кампаніі і галасавання нібыта мелі месца «рэпрэсіі» супраць апазіцыйных сіл і іх прыхільнікаў, а таксама ціск на Армянскую апостальскую царкву. У МЗС РФ крытыкуюць курс Ерэвана на збліжэнне з ЕС і адыход ад супрацоўніцтва з Расіяй і еўразійскімі структурамі.

«Што да далейшай лініі Масквы ў справах з Арменіяй, то намерваемся выбудоўваць наш курс з улікам рэальных крокаў армянскага кіраўніцтва», – гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны