Беларуская гарэлка страчвае пазіцыі на сусветным рынку
- 8.06.2026, 16:12
Адразу дзве маркі вылецелі з прэстыжнага алкагольнага рэйтынгу.
Беларускія гарэлачныя брэнды пагоршылі свае пазіцыі ў рэйтынгу алкагольных напояў The Millionaires' Club 2025.
Каб патрапіць у гэты спіс, вытворца павінен прадаваць не менш як 1 млн дзевяцілітровых кейсаў у год (адзін кейс утрымлівае 18 бутэлек па 0,5 літра). Па выніках 2025 года гэтаму крытэрыю адпавядалі толькі два беларускія брэнды, хоць год таму іх было чатыры.
Найвышэйшая пазіцыя ў «Бульбаша», які падняўся са 122-га на 120-ы радок. А вось «Стольградная» ад «Мінск Крышталь» апусцілася ў рэйтынгу са 119-га на 144-е месца.
Увогуле не трапілі гэтым разам у «клуб мільянераў» гарэлкі «Брестъ-Литовскъ» і «Коноплянка».
Вечным лідарам алкагольнага рэйтынгу застаецца карэйскі соджу Jinro.