BE RU EN

Украінскія дроны навучыліся аўтаномна збіваць «шахеды»

  • 8.06.2026, 17:15

З дапамогай ШІ.

Украінскія дроны ўжо самастойна збіваюць «шахеды». Зараз Кіеў нарошчвае вытворчасць перахопнікаў новага пакалення. Пра гэта паведаміў у Telegram-канале міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў,

«Працягваем сістэмна ўмацоўваць абарону неба. Brave1 стварыў тэхналогію, якая аўтаматызуе 95% усяго працэсу перахопу — ад запуску дрона да знішчэння Shahed. Распрацоўка паспяхова прайшла баявыя выпрабаванні ў Харкаўскай вобласці», — удакладніў ён.

Паводле слоў Фёдарава, аператар бачыць рух мэтаў у рэальным часе, выбірае мэту і дае каманду на паражэнне. Далей сістэма самастойна вядзе дрон да мэты, аўтаномна распазнае і наводзіцца на «шахед».

Дзякуючы падтрымцы Brave1 вытворца здолеў прайсці шлях ад прататыпа да паспяховага баявога прымянення менш чым за год.

Аўтаномнасць — адно з ключавых напрамленняў развіцця сучаснай СПА. Такія тэхналогіі дазваляюць хутчэй рэагаваць на масіраваныя атакі і больш эфектыўна абараняць украінскія гарады.

«Маштабуем рашэнні, якія ўжо даказалі сваю эфектыўнасць у баявых умовах», — рэзюмуе Фёдараў.

Апошнія навіны