BE RU EN

Wizz Air падключыць Starlink ва ўсіх сваіх самалётах

  • 8.06.2026, 17:38

І стане першым еўрапейскім лаўкостам, у самалётах якога будзе даступны інтэрнэт.

Wizz Air заявіў, што з 2027 года будзе прапаноўваць спадарожнікавы інтэрнэт Starlink на ўсіх сваіх самалётах. Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі.

"Сёння Wizz Air абвяшчае пра планы ўкараніць падключэнне Starlink ва ўсім сваім флоце ў 2027 годзе, стаўшы першым еўрапейскім ультрабюджэтным перавозчыкам, які прадаставіць перадавую тэхналогію інтэрнэту Starlink падчас палёту мільёнам падарожнікаў", — гаворыцца ў паведамленні.

Раней канкурэнты Wizz Air — Ryanair і EasyJet — заяўлялі, што прапанова Wi‑Fi Starlink падчас палёту звязаная з істотнымі выдаткамі. CEO Ryanair Майкл О'Ліры казаў, што дадатковыя выдаткі могуць складаць да $250 млн у год.

Апошнія навіны