Арына Сабаленка захоўвае лідарства ў рэйтынгу WTA
- 8.06.2026, 18:09
Другая ў рэйтынгу прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна адстае ад беларускай на 947 балаў.
Беларуска Арына Сабаленка працягвае ўзначальваць рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) пасля другога ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» – Адкрытага чэмпіянату Францыі.
На парыжскіх кортах «Ралан Гарос» Сабаленка змагла дайсці да чвэрцьфіналу, і цяпер у яе 9090 ачкоў. Другая ў рэйтынгу прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна адстае ад лідара на 947 балаў. Пераможца French Open расіянка Мірра Андрэева перамясцілася на шостае месца, а фіналістка, польская тэнісістка Мая Хваліньска, паднялася адразу на 93 пазіцыі - са 114-га на 21-е месца. Беларуска Аляксандра Сасновіч, якая не змагла прабіцца ў асноўную сетку French Open, знаходзіцца на 123-й пазіцыі.
Першая дзясятка рэйтынгу WTA:
1. Арына Сабаленка (Беларусь) - 9090 ачкоў.
2. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 8143.
3. Іга Швёнтэк (Польшча) - 6733.
4. Джэсіка Пегула (ЗША) - 6056.
5. Аманда Анісімова (ЗША) - 5848.
6. Мірра Андрэева (Расія) - 5751.
7. Коры Гаўф (ЗША) - 4879.
8. Эліна Світоліна (Украіна) - 4315.
9. Вікторыя Мбоко (Канада) - 3670.
10. Кароліна Мухава (Чэхія) - 3438.
На чале рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) італьянец Янік Сінер, на другой пазіцыі іспанец Карлас Алькарас, трэцім ідзе наваспечаны трыумфатар «Ралан Гарос» Аляксандр Звераў з Германіі. Лепшы з беларускіх тэнісістаў Данііл Остапенкаў знаходзіцца на 541-й пазіцыі.