Ва Украіне выпрабавалі новы перахопнік
- 9.06.2026, 5:36
Дрон сам выбірае маршрут і наводзіцца.
Міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў паведаміў пра паспяховае баявое прымяненне ўкраінскіх дронаў-перахопнікаў новага пакалення, здольных аўтаномна знішчаць расійскія беспілотнікі тыпу «шахед». Тэхналогія ўжо прайшла выпрабаванні ў Харкаўскай вобласці і даказала сваю эфектыўнасць у рэальных баявых умовах.
Асаблівасцю сістэмы з'яўляецца высокі ўзровень аўтаномнасці. Паводле дадзеных распрацоўшчыкаў, тэхналогія аўтаматызуе каля 95% працэсу перахопу – ад запуску беспілотніка да паражэння мэты. Гэта дазваляе значна паменшыць нагрузку на аператараў і паскорыць рэагаванне на пагрозы.
Аператару неабходна толькі выявіць і выбраць мэту, пасля чаго дрон самастойна выконвае асноўныя задачы. Сістэма аўтаматычна суправаджае аб'ект, распазнае «шахед» і наводзіцца на яго без пастаяннага ручнога кіравання.
Вытворцу ўдалося давесці тэхналогію ад прататыпа да рэальнага баявога выкарыстання менш чым за год.
Нядаўна стала вядома, што ва Украіне 43 прадпрыемствы захацелі ўласную СПА. Раней міністр абароны Міхаіл Фёдараў адзначаў, што мэта на 2026 год – выяўляць усе паветраныя пагрозы і знішчаць 95% з іх.