Беларускую кампанію прымусілі перапісаць рэкламу з-за двух слоў у назве
- 9.06.2026, 9:47
Што не спадабалася МАРТу?
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРТ) прызнала неэтычнай рэкламу кампаніі, якая аказвала транспартныя паслугі і называла сябе «нацыянальным аператарам». У ведамстве палічылі, што такая фармулёўка можа ўводзіць спажыўцоў у зман.
Парушэнне выявілі пасля разгляду звароту, які паступіў у МАРТ: на сайце кампаніі ўбачылі рэкламу з выкарыстаннем слоў «нацыянальны аператар».
«Па выніках праверкі рэкламы высветлілася, што суб'ект гаспадарання аказвае транспартныя паслугі толькі на тэрыторыі Мінска і яго прыгарада», — паведамілі ў ведамстве.
Там адзначылі, што фармулёўка «нацыянальны аператар» можа ўспрымацца спажыўцамі як указанне на ўпаўнаважаны дзяржаўны орган або дзяржаўную арганізацыю, якая працуе па ўсёй тэрыторыі Беларусі. На самой справе ж гаворка ішла пра суб'ект гаспадарання на тэрыторыі аднаго з рэгіёнаў краіны.
Па выніках праверкі рэкламу прызналі неэтычнай, то-бок такой, што ўводзіць спажыўцоў у зман. Парушальніку выдалі прадпісанне аб устараненні парушэння. У ведамстве паведамілі, што кампанія выканала яго ў ўстаноўлены тэрмін.
Назва арганізацыі ў паведамленні ведамства не прыводзіцца.