У Мінску надоўга перакрыюць рух у адным з раёнаў
- 9.06.2026, 10:11
Часовыя меры працягнуцца больш за тры месяцы.
У ноч на 11 чэрвеня ў беларускай сталіцы закрыюць для руху адну з ажыўленых транспартных артэрый, расказаў дырэктар ДП «Гордорстрой» Сяргей Панеў, перадае БелТА.
Часовыя меры працягнуцца больш за тры месяцы.
Па словах дырэктара дарожна-будаўнічага прадпрыемства, у Мінску перакрыюць участак на вул. Ратамскай ад скрыжавання з вул. Ціміразева да вул. Камайскай.
«Гэта звязана з новым этапам будаўніцтва аўтамабільнага пуцеправода на ўчастку ад вул. Люцінскай да вул. Ціміразева над чыгункай. У сувязі з гэтым будзе змененая схема арганізацыі дарожнага руху. Т-вобразнае скрыжаванне вул. Ціміразева – Ратамская ператворыцца ў крыжападобнае», – растлумачыў эксперт.
Ён таксама ўдакладніў, што кожны напрамак па вул. Ціміразева будуць перакрываць паэтапна. Акрамя гэтага, вось дарогі зрушаць бліжэй да пр. Пераможцаў.
Акрамя ўласна рамонту дарожнага пакрыцця, плануюць таксама перакласці інжынерныя камунікацыі цяплатрасаў, вадаправодаў і ліўнёвай каналізацыі.
Раней сайт Charter97.org паведамляў, што вадзіцелям, якія прывыклі ездзіць праз вул. Мельнікайце, давядзецца шукаць новыя маршруты.