Мінчукі зноў выстраіліся ў чаргу
- 9.06.2026, 11:49
Шмат каму давялося сысці ні з чым.
Народны студэнцкі музычна-драматычны тэатр БДУ «На філфаку» ўчора паказаў апошні спектакль сезона — мюзікл «У джазе толькі дзяўчаты». І зноў быў аншлаг.
Квіткі раздавалі за дзве гадзіны да пачатку прадстаўлення, а сам уваход на мерапрыемства быў бясплатны.
«Квіткоў больш няма», — сказала дзяўчына ўжо а 18:25.
Спектаклі тэатра «На філфаку» вельмі часта збіраюць аншлагі, а некаторыя называюць тэатр БДУ новым канкурэнтам Тэатра лялек з адной толькі розніцай — на філфаку граюць аматары.