«Такія госці — як касць у горле»
- 9.06.2026, 12:05
Беларусы распавялі пра прычыны дрэннага стаўлення да расіян.
Карыстальніца Threads з Расіі пад нікам buyakashaka спытала сваіх падпісчыкаў з Беларусі пра стаўленне да яе суайчыннікаў.
«Беларусы, а гэта праўда, што ў вас у грамадстве такія настроі, маўляў, навошта гэтыя расіяне сюды панаяхалі?» — напісала яна.
Пост сабраў амаль 200 каментарыяў. Беларусы распавялі пра прычыны дрэннага стаўлення да расіян у нашай краіне. Сайт Charter97.org прыводзіць найбольш папулярныя каментары:
— Так, гэта праўда.
— Расіяне, а гэта праўда, што ў вашым грамадстве такія настроі: маўляў, давайце забіваць суседзяў і знішчаць іх гарады?
— Калі прыязджаеце, будзьце ласкавы, паважайце законы нашай краіны, нашы ПДР і карыстайцеся абменнікамі валюты, перш чым здзяйсняць пакупкі. І ніякіх прэтэнзій да вас, як да чалавека, не будзе.
— Знайдзіце хоць аднаго суседа, які рады расіяніну? Ні ў адной краіне іх не любяць.
— У любым грамадстве напружваюцца ад панаехаўшых расіян. За імі цягнецца расійская культура, «рускі мір», расійскія танкі і варонкі ад бомбаў. Не, дзякуй, лепш без вас.
— У госці — калі ласка, але не на пастаяннае месца жыхарства.
— Такія госці — як касць у горле.
— У абсалютна любога вашага суседа такія настроі.
— З-за вялікай колькасці неадэкватных расіян і адсутнасці павагі — так, такое меркаванне ёсць; не да ўсіх, але да тых, хто не можа запомніць назву краіны, тое, што ў нас іншая валюта, і тое, што тут адрозніваюцца правілы, стаўленне, верагодна, будзе не найлепшае.