Прадстаўнік ЗША ў ААН: Гэта стратэгічны правал Пуціна
- 9.06.2026, 13:19
Масква не зможа дасягнуць сваіх мэтаў.
Прадстаўнік ЗША ў Радзе Бяспекі ААН Дан Негрэа назваў уварванне Расіі ва Украіну стратэгічным правалам расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, піша «Укрінформ».
Негрэа падкрэсліў, што Расія не можа дасягнуць сваіх мэтаў у вайне супраць Украіны. На яго думку, эскалацыя баявых дзеянняў з боку расійскіх акупантаў ні да чаго не прывядзе, таму будзе лепш, калі Крэмль неадкладна скончыць вайну.
Амерыканскі дыпламат заклікаў краіны ААН спыніць дапамагаць Расіі, калі яны гэта робяць. Ён, у прыватнасці, з гэтым заклікам звярнуўся да Ірана і Кубы. Негрэа нагадаў, што Іран прадае Маскве дроны, а Куба пастаўляе наймітаў для расійскай арміі.
Поўнамаштабнае ўварванне арміі РФ ва Украіну стратэгічнай памылкай Пуціна лічыць і дзяржсакратар ЗША Марко Рубіо. На яго думку, Расія не зможа дасягнуць сваіх мэтаў, таму Масква і Кіеў павінны вярнуцца за стол перамоў.
Нагадаем, на пачатку 2026 года па пасрэдніцтве ЗША адбылося два раўнды прамых перамоваў паміж Украінай і Расіяй. Бакі дасягнулі прагрэсу ў ваеннай падгрупе, але ў палітычнай падгрупе выніку не было. На дадзены момант перамовы паміж Кіевам і Масквой не вядуцца. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызнаў, што мірныя кансультацыі з Расіяй зайшлі ў тупік.