«Сідні Суідні» папрасіла грошы на квіток у Беларусь
- 9.06.2026, 17:09
І абяцае ажаніцца з беларусам.
Карыстальнік Threads апублікаваў скрыншот паведамлення нібыта ад галівудскай актрысы Сідні Суіні, якая жадае прыехаць у Беларусь, і іранічна пацікавіўся ў падпісчыкаў, ці падобна яно на спробу махлярства.
На апублікаваным скрыншоце невядомы адпраўнік з амерыканскага нумара прадстаўляецца зоркай серыялаў «Аповед служанкі» і «Эйфарыя» Сідні Суіні і просіць грошы на паездку ў Беларусь.
«Прывітанне, я Сідні Суідні гэта мой левы нумар. Я цябе вельмі лаў ю. Пашлі мне 800 доларс на квіток у Беларусь. Я прыеду і мы ажэнімся. Я сапраўдная», — гаворыцца ў паведамленні нібыта ад зоркі (арфаграфія і пунктуацыя захаваныя).
«Падобна на махляроў?» — іранічна пацікавіўся аўтар паста.