«Героя СВА» з Пермскага краю РФ прыгаварылі да пажыццёвага зняволення
- 9.06.2026, 14:37
Пасля забойства былой жонкі і яе дачкі расіянін паехаў адпачываць у сауну.
Цэнтральны акружны ваенны суд у Екацярынбургу прыгаварыў да пажыццёвага зняволення ўдзельніка вайны з Украінай Арцёма Бучына за забойства былой жонкі і яе 7-гадовай дачкі, паведамляе «Коммерсантъ».
Злачынства адбылося ў жніўні 2024 года ў горадзе Чусавы Пермскага краю. Паводле звестак слядзтва, Бучын і яго былая жонка пасварыліся падчас распівання алкаголю. У выніку вайсковец напаў на жанчыну і задушыў, а затым забіў яе дачку ад першага шлюбу, якая прыбегла на шум. Пасля гэтага ён учыніў у дачыненні да абедзвюх гвалтоўныя дзеянні і паехаў адпачываць у сауну ў мясцовы забаўляльны комплекс. Трупы знайшлі на наступны дзень. Паводле слоў суседкі, цела маці было пакрыта шматлікімі садзінамі, а твар дзяўчынкі — абмотаны скотчам.
Бучын прызнаў віну і заявіў, што раскайваецца. У яго і забітай застаўся чатырохгадовы сын. Раней Бучын быў неаднаразова судзімы. Вызваліўшыся з калоніі ў траўні 2022 года, ужо ў жніўні ён згвалтаваў і забіў незнаёмую яму 23-гадовую медсястру Таццяну Рэкутын, якая папрасіла паказаць ёй дарогу. За гэта ў лютым 2023 года Чусаўскі гарсуд прыгаварыў яго да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Але неўзабаве Бучын выйшаў на волю, завербаваўшыся на вайну з Украінай. Новае забойства ён учыніў падчас адпачынку. На допыце ён распавёў, што западазрыў былую жонку ў нявернасці.