У Мінску будуць прадаваць марожанае са смакам напою «Снежок»
- 9.06.2026, 17:24
Асновай шэрбета стане яблычнае пюрэ.
У бліжэйшы час у сталічных крамах пачнуць прадаваць новы дэсерт — шэрбет са смакам вядомага газіраванага напою «Снежок». Пра гэта паведаміў дырэктар Мінскага халадзільнага камбіната № 2 Дзмітрый Бонахаў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Навінку распрацавалі ў супрацоўніцтве з адным з найбуйнейшых вытворцаў мінеральнай і пітной вады ў Беларусі.
Асновай шэрбета стане яблычнае пюрэ, да якога дадалі смак напою «Снежок». Паводле слоў вытворцаў, ідэя ўзнікла з жадання аб’яднаць знаёмыя з дзяцінства прадукты ў новым фармаце.
У выніку атрымаўся лёгкі асвяжальны дэсерт з прыемнай кіслінкай. На прадпрыемстве лічаць, што новы прадукт можа спадабацца як дзецям, так і дарослым.