BE RU EN

Другі за суткі выбух аўтамабіля адбыўся ў Маскве

  • 9.06.2026, 18:51

Што вядома.

У Маскве выбухнуў яшчэ адзін аўтамабіль, які на момант інцыдэнту знаходзіўся на паркоўцы. Хто быў унутры машыны, пакуль невядома.

Як паведамляюць расСМІ, інцыдэнт адбыўся на вуліцы Аляксандра Увядзенскага ў раёне Канькова.

Тэрыторыя ачэпленая, афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Раней паведамлялася, што сёння раніцай пад Масквой быў узарваны расійскі генерал-лейтэнант.

Апошнія навіны