BE RU EN

Зяленскі пра лісты Пуціну і Трампу: Я атрымаў патрэбны вынік

  • 9.06.2026, 19:17

Прэзідэнт Украіны выступіў на прэс-канферэнцыі па выніках саміту лідараў краін Паўночнай Еўропы і Балтыі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго лісты, адрасаваныя амерыканскаму лідару Дональду Трампу і кіраўніку РФ Пуціну, прынеслі канкрэтныя вынікі.

Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі па выніках саміту лідараў краін Паўночнай Еўропы і Балтыі.

Украінскага прэзідэнта спыталі пра яго ліст кіраўніку Крамля з прапановай прамых перамоў і чаканні ад гэтай ініцыятывы.

На гэта Зяленскі адказаў, што цягам аднаго месяца накіраваў некалькі лістоў у розныя інстытуты, у прыватнасці ў ЕС, ЗША — у Кангрэс і Трампу, а таксама Пуціну.

Ён патлумачыў, што ў лісце ў ЗША спрабаваў прыцягнуць увагу Вашынгтона да вайны ва Украіне і, у прыватнасці, да недахопу сродкаў супрацьпаветранай абароны.

- У мяне былі розныя мэты. Напрыклад, звяртаючыся да Злучаных Штатаў, я сапраўды хацеў зрабіць усё, каб пераключыць іхнюю ўвагу хаця б крыху, хоць трошкі, з Блізкага Усходу на сітуацыю ва Украіне. Я не хачу, не магу падзяліцца з вамі ўсімі падрабязнасцямі, але маёй дзяржаве патрэбная вельмі значная колькасць супрацьракетных сродкаў, – патлумачыў Зяленскі.

- Я атрымаў вынік, але цяпер я не магу падзяліцца тым, якім быў гэты вынік, – дадаў ён.

Ён заявіў, што пісаў ліст Пуціну з асобнай мэтай, якая ў выніку таксама была дасягнутая.

- У мяне была мэта, калі я адпраўляў ліст Пуціну, і я думаю, што я атрымаў патрэбны вынік, – сказаў украінскі прэзідэнт.

Апошнія навіны