Байцы украінскай брыгады «Хіжак» знішчылі незвычайную цэль
- 9.06.2026, 22:58
Цэль знаходзілася на наземнай робатызаванай платформе карэйскай вытворчасці.
Украінскія абаронцы з брыгады «Хіжак» знішчылі варожую рэактыўную сістэму залпавага агню, усталяваную на наземным робатызаваным комплексе (НРК) карэйскай вытворчасці. Пра гэта сёння, 9 чэрвеня, паведамілі у Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны.
Зазначаецца, што спектр выяўленых аб'ектаў брыгадай «Хіжак» звычайна шырокі: варожыя пазіцыі, пяхотнікі, аўтамабілі і бранятэхніка.
«Аднак днямі байцы выявілі незвычайную цэль — установку рэактыўнай сістэмы залпавага агню, змантаваную на НРК карэйскай вытворчасці. Цэль была перададзена FPV-групе і аператыўна паражана», — гаворыцца ў паведамленні.
Паражэнне пацвердзіў пілот «Вектара» з пазыўным «Каша».