Трамп абвінаваціў Іран у знішчэнні амерыканскага верталёта Apache
- 9.06.2026, 20:34
Прэзідэнт ЗША паабяцаў адказ.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сацыяльнай сетцы Truth Social, што вайсковы верталёт AH-64 Apache, які разбіўся ў раёне Армузскай пратокі, быў збіты Іранам.
- Мяне толькі што праінфармавалі нашы вялікія вайскоўцы, што мінулай ноччу іранцы збілі адзін з нашых высокатэхналагічных верталётаў Apache, які ажыццяўляў патруляванне над Армузскай пратокай, - гаворыцца ў нататцы.
Амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што на борце верталёта знаходзіліся два пілоты — абодва не пацярпелі ў выніку інцыдэнту.
У той жа час Трамп падкрэсліў, што ЗША павінны адказаць на гэтую атаку.
Карэспандэнт Axios Барак Равід расказаў, што ў выніку расследавання было ўстаноўлена, што аварыя Apache адбылася ў выніку сутыкнення з іранскім беспілотнікам.