Гэта толькі кветачкі
- Дзмітрый Чарнышэў
- 10.07.2026, 8:06
Каб зразумець, што чакае Расію праз пару месяцаў, дастаткова паглядзець на Крым.
Памылка многіх расіян у тым, што яны ўспрымаюць цяперашнюю сітуацыю з бензінам як нейкі эксцэс і выключэнне з правілаў. Маўляў, цяпер нешта прыдумаем. Але гэта толькі пачатак. Далей сітуацыя будзе толькі пагаршацца. Каб зразумець, што чакае Расію праз пару месяцаў, дастаткова паглядзець на Крым — электрычнасць на дзве гадзіны ў дзень, бензіну няма, працы няма, з вадой перабоі.
Справа ў тым, што колькасць украінскіх дронаў вельмі хутка павялічваецца. Яны выводзяць з ладу ўсе НПЗ у Расіі, яны ўжо ўчынілі Цусімскае пабоішча расійскім танкерам у Азоўскім моры, яны паралізуюць усю франтавую лагістыку. А потым яны возьмуцца за новыя мэты і перш за ўсё за ваенна-прамысловую базу. Прадпрыемствы, што вырабляюць ракеты, дроны, боепрыпасы, бранятэхніку, аптыку і электроніку, — гарэць будзе ўсё.
Расію ўвогуле пакінуць без грошай — наступны ўдар будзе нанесены і па іншых крыніцах валютнай выручкі, якія фінансуюць вайну: экспартныя вузлы, перакачка, перапрацоўка газу. Не будзе не толькі нафты, але і газу. Расіяне, якія радаваліся Халадомару ва Украіне, ці гатовыя вы да халоднай зімы без ацяплення? Буржуйку купілі? «А зіма будзе вялікая». А наперадзе яшчэ мноства тэхнагенных катастроф у Расіі — інфраструктуру не рамантавалі гадамі, усе грошы ішлі на вайну.
Чакайце ўдараў па складах і лагістыцы. Вялікія вузлы захоўвання, чыгуначныя станцыі і транспартныя развязкі. Цяпер ва Украіне няма грамадзянскіх авіязносін — іх не будзе і ў Расіі.
Пакуль дронаў мала, даводзіцца выбіраць адзінкавыя мэты. Калі іх становіцца шмат, магчымы пераход ад прыцэльных удараў да размеркаванага, адначасовага ціску па мностве аб’ектаў. А на падыходзе яшчэ і ўкраінская балістыка.
Паліўны крызіс — гэта толькі кветачкі. А наперадзе яшчэ страшэнны банкаўскі крызіс. Як Мадура ў Венесуэле хаваў свае даўгі, так і Пуцін спрабуе пераканаць усіх, што ў краіны яшчэ ёсць рэсурсы, хоць фактычна Расія ўжо краіна-банкрут.
Высокая стаўка Цэнтрабанка забівае з коранем любы бізнес, а спроба яе зніжэння адразу раскруціць махавік гіперінфляцыі. Вы ж разумееце, што талоны на бензін — гэта толькі пачатак? Чакайце талоны на прадукты. Вы ж разумееце, што Расія ўжо прайграла гэтую вайну і з кожным днём толькі павялічвае цану свайго паражэння? І ўвесь гэты жах працягваецца толькі па прыхамаці аднаго чалавека.
Дзмітрый Чарнышэў, Telegram