Атака дронаў: у расійскім Таганрозе пачалася тэрміновая эвакуацыя
- 10.07.2026, 9:01
Гарыць порт.
Улады расійскага Таганрога праводзяць эвакуацыю жыхароў раёна, які трапіў пад атаку БПЛА, паведаміла ў сваім канале ў Мах кіраўніца горада Святлана Камбулова.
«Небяспека ад беспілотнікаў у горадзе захоўваецца. Зараз аператыўна эвакуіруем людзей, чые дамы трапілі ў зону НС», — напісала Камбулова.
Паводле папярэдніх звестак, гарыць портавы тэрмінал ТАА «Курганнефтепродукт» (ААТ «Югтранзитсервис»), які спецыялізуецца на перавалцы нафтапрадуктаў з чыгуначнага транспарту на марскія судны.