BE RU EN

У мінскім метро спынялі рух цягнікоў

  • 10.07.2026, 11:12

Адбыўся інцыдэнт з пасажырам.

Як паведаміла прэс-служба метро, прычынай другога за сённяшнюю раніцу збою ў працы метро стаў інцыдэнт з пасажырам на станцыі «Пятроўшчына», які адбыўся а 10:16.

Супрацоўнікам метрапалітэна і экстранным службам спатрэбілася 7 хвілін, каб урэгуляваць сітуацыю, і ўжо а 10:23 цягнікі зноў пайшлі па лініі.

Пра стан пасажыра на гэты момант не паведамляецца. Што здарылася, таксама невядома.

Апошнія навіны