У Віцебску з’явіліся святлафоры з васількамі
- 10.07.2026, 12:15
Фотафакт.
Напярэдадні міжнароднага фестывалю «Славянскі базар» на некалькіх святлафорах у Віцебску з’явіліся выявы васількаў — сімвала гэтага мерапрыемства. Адмысловыя яскравыя налепкі размясцілі на жоўтых сігналах святлафораў, піша Times.by.
Такія святлафоры можна ўбачыць на пяці скрыжаваннях горада: на плошчах Перамогі і Свабоды, каля гарадской ратушы, на вуліцы Замкавай і на Маскоўскім праспекце. Пазней падобнае афармленне плануюць зрабіць і на іншых ажыўленых вуліцах Віцебска.
Пасля заканчэння «Славянскага базару» налепкі з васількамі здымаць не плануюць, таму арыгінальнае афармленне святлафораў застанецца часткай гарадскога ландшафту.