Выйшаў на волю музыкант, затрыманы ў 2020 годзе
- 10.07.2026, 13:03
Аляксей Санчук іграў на барабанах на акцыях пратэсту.
Барабаншчык Аляксей Санчук быў затрыманы ў лістападзе 2020-га на рэпетыцыйнай базе ў Мінску разам з іншымі барабаншчыкамі. Яго абвінавацілі паводле дзвюх «пратэстных» артыкулаў і асудзілі да шасці гадоў калоніі. Мужчына вызваліўся ў ліпені 2026-га, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Аляксея Санчука затрымалі 4 лістапада 2020 года на рэпетыцыйнай базе ў Мінску разам яшчэ прыблізна з дзясяткам музыкаў. Падчас затрымання яго збілі, прымусілі паказаць змест тэлефона. Пасля гэтага асудзілі на 15 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але пасля арышту ён на волю не выйшаў.
Санчука абвінавацілі паводле дзвюх артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
ч. 1 і 2 арт. 342 (Арганізацыя, падрыхтоўка дзеянняў, актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак),
ч. 3 арт. 293 (Навучанне або іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках),
п. 13 ч. 2 арт. 293 (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).
Суд Маскоўскага раёна Мінска 13 мая 2021 года асудзіў Санчука да шасці гадоў пазбаўлення волі. Мужчына адбываў тэрмін у Шклоўскай ПК № 17.
«Выйшаў на волю ў ліпені 2026 года», — такое кароткае дапоўненне апублікаваў ПЦ «Вясна» на старонцы палітвязня Санчука.