У Беларусі закрылі праект па ўсталяванні «бутэлькаматоў»
- 10.07.2026, 15:51
Здаць банкі і бутэлькі ў аўтамат і атрымаць кампенсацыю больш нельга.
У Беларусі закрылі праект па ўсталяванні «бутэлькаматоў», паведамляе Blizko.by. Гэтыя апараты, таксама вядомыя як тараматы або фандаматы, дазваляюць здаць пластыкавыя бутэлькі і алюмініевыя банкі і атрымаць узамен кампенсацыю, часцей за ўсё ў выглядзе зніжкавых купонаў на пакупкі ў розных крамах.
Паведамленне пра закрыццё праекта з'явілася ў дадатку EcoPlatform, гэтую экасістэму развівае расійская кампанія «Інавацыйная экалагічная платформа».
Паведамляецца, што фандаматы даводзіцца закрыць з-за росту выдаткаў і складанай лагістыкі.
За час працы ў Беларусі было сабрана больш за 10,5 мільёна банак і бутэлек.