Жыхары РФ чакаюць выбуховага росту цэн у бліжэйшы час
- 10.07.2026, 16:22
На фоне дэфіцыту паліва і росту яго кошту.
Амаль палова расіян чакае паскарэння інфляцыі на фоне дэфіцыту паліва і росту цэн на бензін. Пра гэта сведчаць вынікі апытання фонду «Общественное мнение» (ФОМ), піша «Дыялог».
Паводле дадзеных даследавання, 49% рэспандэнтаў лічаць, што ў бліжэйшы месяц цэны на тавары і паслугі будуць расці хутчэй, чым раней.
Месяцам раней такой думкі прытрымліваліся 35% апытаных. Пры гэтым частка тых, хто чакае захавання ранейшых тэмпаў росту цэн, скарацілася з 40% да 31%.
Такія відавочныя змены настрояў звязаныя з паліўным крызісам у РФ. Паводле дадзеных Расстата, за апошнія чатыры тыдні бензін падаражэў на 7,9%, а дызельнае паліва — на 9,5%. На гэтым фоне тыднёвая інфляцыя ў чэрвені таксама пачала паскарацца.
Кіраўніца Банка Расіі Эльвіра Набіуліна раней адзначала, што збоі з палівам фармуюць чаканні далейшага росту цэн. На думку інвестбанкіра Яўгена Когана, падаражанне лагістыкі ў бліжэйшыя месяцы будзе адбівацца на кошце шырокага кола тавараў, таму высокая інфляцыя, верагодна, захаваецца як мінімум да канца лета.