Расія заваліла Беларусь сваім півам
- 10.07.2026, 17:51
Краіна стала галоўным пакупніком расійскай прадукцыі сумнеўнай якасці.
Экспарт расійскага піва дэманструе найлепшую дынаміку з 2024 года, а Беларусь стала лідарам закупак, паведамляе «Аграэкспарт».
Паводле ацэнак экспертаў, за першае паўгоддзе 2026 года (дадзеныя краін ЕАЭС за студзень—красавік) Расія павялічыла экспарт піва ў грашовым выразе на 4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года. Усяго за гэты перыяд на замежныя рынкі было пастаўлена больш за 68,5 тыс. тон піва на суму каля 40 млн долараў.
Да ліку найбуйнейшых краін-пакупнікоў увайшлі:
Беларусь — звыш 13 млн долараў;
Казахстан — звыш 9,5 млн долараў;
Узбекістан — больш за 3 млн долараў;
Кітай — больш за 2,7 млн долараў;
Кіргізстан — каля 2 млн долараў.
Экспарт за першыя шэсць месяцаў 2026 года перавышае паказчыкі гэтага ж перыяду кожнага каляндарнага года, пачынаючы з 2024-га.