У Беларусі забаранілі прадаваць папулярную халву
- 10.07.2026, 19:17
У ёй зафіксавана перавышэнне ўтрымання кадмію.
Перавышанае ўтрыманне кадмію выявілі ў папулярнай халве расійскай вытворчасці. Яе забаранілі прадаваць у Беларусі, паведаміў тэлеграм-канал санітарна-эпідэміялагічнай службы Гомельскай вобласці.
Халву «Эконом» ад ТАА «Азоўская кандытарская фабрыка» (Мыцішчы, Расія) праверылі ў ліпені 2026 года. Спецыялісты вывучылі прадукт і высветлілі, што ўтрыманне кадмію ў ім перавышае дапушчальны ўзровень.
«Дзяржсаннаглядам прыняты меры па недапушчэнні абарачэння неадпаведнай прадукцыі», — гаворыцца ў паведамленні.
Кадмій трапляе ў халву з насення слонечніка. Той, у сваю чаргу, засвойвае яго з глебы. Значна павышаюць узровень утрымання металу ў глебе выкарыстанне мінеральных угнаенняў і агульная неспрыяльная экалагічная абстаноўка.
«Кадмій назапашваецца ў арганізме даволі хутка, а выводзіцца надзвычай доўга — ад дзесяці да трыццаці гадоў. З улікам таго, што метал трапляе ў арганізм таксама з іншымі прадуктамі, вадкасцямі і нават паветрам, ужыванне ў ежу семак з перавышэннем дапущчальнага ўтрымання кадмію — недапушчальная раскоша», — пісаў Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У ведамстве адзначылі, што ўзровень утрымання кадмію ў харчовай прадукцыі не павінен перавышаць 0,1 мг/кг.