У Беларусі значна скарацяць спіс тавараў з рэгуляванымі цэнамі
- 10.07.2026, 20:18
Якія тавары могуць падаражэць.
Урад Беларусі скарэктаваў сістэму рэгулявання цэн, якая дзейнічае ў краіне з 2022 года. Пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Адным з галоўных змяненняў — скарачэнне пераліку тавараў, якія падлягаюць рэгуляванню. Раней у спісе было 199 пазіцый. У новым варыянце іх усяго 76.
«На ўнутраным рынку краіны адзначаецца стабілізацыя цэнавай сітуацыі. Цэны дэманструюць умераны рост, што стала падставай для паслаблення цэнавага рэгулявання», — адзначылі ва ўрадзе.
Там лічаць, што такі крок дасць магчымасць айчынным арганізацыям палепшыць эканамічнае становішча, весці больш гнуткую цэнавую палітыку і вярнуць свае пазіцыі на ўнутраным рынку.
«Аднак у выпадку з'яўлення прыкмет неабгрунтаванага росту цэн цэнавае рэгуляванне на выключаныя тавары будзе адноўлена», — падкрэслілі ўлады.
Пасля карэкціроўкі сістэмы перастануць рэгуляваць цэны на малако, кефір, сметану ў шкляной таре, змяшаныя гарбаты, карамель на палачцы, жавальную гумку, цытрусавыя і гэтак далей.
Для асобных імпартных і айчынных тавараў (у тым ліку малако, кефір, сметану і гарбату) зменяць памер граничных максімальных надбавак.
Таксама пры карэкціроўцы ўстанавілі цэнавае рэгуляванне на хлебабулачныя вырабы і раздзелку (мяса, рыбы), вырабленыя ў аб'ектах грамадскага харчавання, якія належаць суб'ектам рознічнага гандлю.
«На гэтыя тавары ўласнай вытворчасці пры іх рэалізацыі праз рознічны гандаль уводзіцца абмежаванне нацэнкі грамадскага харчавання не больш за 10%», — удакладнілі ва ўрадзе.
Для самастойнага павышэння адпускных цэн устаноўлены пэўны перыяд. Гэта зроблена, каб выключыць магчымасць для вытворцы павышаць адпускныя цэны сукупным вынікам за некалькі гадоў.
Максімальны перыяд для такога павышэння абмежавалі каляндарным годам.
Таксама суб'ектам гандлю прадаставяць права павялічваць выдаткі на фасоўку на суму выдаткаў на абавязковую сертыфікацыю расфасаванай прадукцыі.
Асноўныя змяненні ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання пастановы ўрада. Нормы, што датычацца цэнаўтварэння на тавары, вырабленыя ў аб'ектах грамадскага харчавання, пачнуць дзейнічаць праз 10 дзён.