Дроны масава атаквалі Маскву і Падмаскоўе: ёсць разбурэнні
- 13.07.2026, 7:41
З'явіліся відэа атакі.
У ноч на 13 ліпеня улады Масквы і Маскоўскай вобласці заявілі пра атаку беспілотнікаў на расійскую сталіцу. Працавала СПА, паведамляецца пра разбурэнні ў вобласці.
Пра гэта піша New Voice.
Паводле заяў расійскіх афіцыйных асоб, сілы СПА збівалі беспілотнікі, што ляцелі ў накірунку Масквы. У той жа час у сеціве з'явіліся кадры атакі і, верагодна, наступстваў працы супрацьпаветранай абароны.
У прыватнасці, выбухі і працу СПА зафіксавалі ў Солнечногорску Маскоўскай вобласці. Таксама мясцовыя жыхары публікуюць відэа з месца падзення абломкаў.
Паведамляецца, што ў Маскоўскай вобласці ёсць ахвяры — як мяркуе паблік Exilenova+, у выніку працы расійскай СПА.